Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Кансультацыя «Далучэнне дзяцей да беларускай культуры»

Дата: 20 марта 2020 в 15:16
204 просмотра

Кансультацыя для бацькоў

«Далучэнне дзяцей да беларускай культуры»

Перыяд дашкольнага дзяцінства

наібольш спрыяльны для фарміравання асноў

нацыянальнай самасвядомасці.

Кожны чалавек ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага ўзросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні.

Маўленчае развіццё дзяцей у установах дашкольнай адукацыі адбываецца ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Першай мовай, якой авалодваюць дзеці дашкольнага ўзросту выступае руская. Пры гэтым далучэннне дзяцей да беларускай мовы адбываецца таксама даволі рана. Дзеці чуюць яе па радыё, тэлебачанні, у дзіцячым садзе (асобныя заняткі). У выхаванцаў ствараюцца «жыццёвыя» ўяўленні пра рускую і беларускую мовы, назіраецца паступовае свядомае адрозненне гэтых моў.

Білінгвальная адукацыя забяспечвае паўнавартаснае развіццё асобы дзіцяці сродкамі дзвюх моў і прадстаўленых імі культур. Авалодванне беларускай мовай спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Што да засваення рускай мовы, то рускамоўныя зносіны пашыраюць камунікатыўнае асяроддзе выхаванцаў, садзейнічаюць іх далучэнню да сусветнай культуры. Адначасовае ж авалодванне дзецьмі дашкольнага ўзросту дзвюма мовамі (рускай і беларускай) пашырае іх светапогляд, спрыяе развіццю палікультурнай свядомасці і павялічвае патэнцыяльныя маўленчыя магчымасці.

Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай, Н.С. Старжынская сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі: увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі праводзяцца спецыяльныя заняткі па развіццю маўлення і культуры маўленчых зносін.

Навучанне выхаванцаў беларускай мове на аснове прамога метаду арганізуецца шляхам «пагружэння» ў моўнае асяроддзе. Натуральна, што яно адбываецца без апоры на рускую мову. Аднак у практыцы работы ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання найбольш прымальным з’яўляецца метад, які прадугледжвае паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў працэс навучання. Таксама шырока выкарыстоўваецца ў практыцы білінгвальнага навучання метад, які прадугледжвае арганізацыю працэсу навучання сродкамі дзвюх моў.

Супастаўляльны метад навучання дзяцей беларускай мове прадугледжвае апору на рускую. Засваенне беларускай мовы адбываецца на аснове аналізу, супастаўлення і абагульнення дзвюх моўных сістэм. Пры гэтым навучанне дзяцей беларускай мове пры дапамозе супастаўляльнага метаду заснавана на мадэлі пераносу моўных навыкаў з рускай мовы на беларускую. Пры камбінаваным выкарыстоўваюцца прыёмы дзвюх першых метадаў.

На больш позніх этапах навучання мовам ужываецца парытэтная мадэль навучання (раўнапраўе ў выкарыстанні рускай і беларускай моў). З мэтай паспяховага фарміравання двухмоўя ствараецца ва ўстановах дашкольнай адукацыі спецыяльнае камунікатыўнае асяроддзе, якое прадугледжвае прысутнасць дзвюх моў ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці і арганізацыю спецыяльных заняткаў па развіццю маўлення дзяцей на дзвюх мовах.

Н.С. Старжынская адзначае, што ў гэтым выпадку найбольш аптымальным шляхам развіцця ў дзяцей дашкольнага ўзросту беларускага маўлення з’яўляецца той, які спалучае з аднаго боку развіццё «пачуцця беларускай мовы» ў выніку паступовага «пагружэння» ў адпаведнае камунікатыўнае асяроддзе, а з другога — спецыяльна арганізаванае навучанне, арыентаванае на фарміраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў.

Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове спрыяе арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй группе; правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня; дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ў час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў; прысутнасць сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове; увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове.

Мы ўпэўнены, што калі педагогі з’яўляюцца носьбітамі мовы, гэта гарантыя таго, што дзіця паспяхова авалодае камунікатыўнымі навыкамі на беларускай мове

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.