ДЗеці і беларуская мова
Навошта дзецям трэба ведаць беларускую мову?
З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага ў свеце. Наша родная старонка, як родная маці - хоча , каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, робіць нас НАЦЫЯЙ. Мова, трдыцыі, нацыянальныя каштоўнасці - наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў святкавалі святы ў нашым краі , любіць родныя мясціны, сваю Радзіму - Беларусь.