Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Засваенне дзецьмі беларускай мовы.

Дата: 6 февраля 2020 в 20:29, Обновлено 6 февраля 2020 в 21:48
245 просмотров

Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з,яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе на асобных занятках. Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць у гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. Народныя казкі спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі   ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай. Недахоп часу ў бацькоў, адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў - прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі. З прычыны гэтага творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават у малодшым узросце. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ёй у далейшым. Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля. Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі - гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям. Таму што Ваша ўвага, Вашы абдымкі, Вашая сіла і абарона, Ваша пяшчота і  клопат вельмі патрэбны Вашым дзецям. 

Казкі-гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму. Размаўляйце, чытайце казкі  сваім дзецям на беларускай мове! А мы вам дапаможам!

У нашым садочку мы кожны чацвер размаўляем па-беларуску! Далучайцеся да нас! Размаўляйце па-беларуску!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.