Запрашаем на бацькоўскія сустрэчы!
Паважаныя бацькі, 21 лютага 2020 года у 16.50 запрашаем вас на бацькоўскія сустрэчы , прысвечаныя "Дню беларускай мовы"
А вы ведалі, што беларуская мова прызнаная ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай?
Беларусы маюць дзве дзяржаўныя мовы – рускую і беларускую, але, нягледзячы на тое, што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта беларуская мова з'яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай мовай. Багатая літаратурная спадчына нашай рэспублікі ўзнікла менавіта дзякуючы павазе і захаванню старажытнай і вельмі прыгожай беларускай мовы. Шмат паэтаў прысвячаюць сваі творы менавіта беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак. Шматлікія навукоўцы і даследчыкі са ўсяго свету згаджаюцца, што па мілагучнасці беларуская мова саступае толькі італьянскай. Чытайце вершы пра беларускую мову, і лепей услых, каб прачуць усю яе чароўнасць.
Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.
Анатоль Грачанікаў, "Мова"