Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Архітэктура Беларусі

Дата: 1 ноября 2017 в 17:29

У разнастайных стылях беларускіх цэркваў, замкаў, палацаў і крэпасцей адлюстраваны ўплыў як усходняй, так і заходняй культуры Беларуская архітэктура праз стагоддзі Нягледзячы на складаную гісторыю, поўную войнаў і разбурэнняў, многія архітэктурныя каштоўнасці Беларусі захаваліся. Найбольш старадаўнія збудаванні ў Беларусі адносяць да сярэдневякоўя. Розныя напрамкі ў мастацтве і рэлігіі паўплывалі на фарміраванне архітэктуры Беларусі. У краіне можна знайсці ўзоры раманскага стылю і готыкі, барока і класіцызму, мадэрна і эклектыкі.

Архітэктура Віцебскай вобласці

Цэрквы і касцёлы Віцебскай вобласці адлюстроўваюць розныя стылі храмавай архітэктуры.

У Віцебску захаваліся:

-Благавешчанская царква, помнік старажытнарускай архітэктуры (сярэдзіна XII)

-Казанская царква, помнік архітэктуры з элементамі барока і ранняга класіцызму (1760)

-Варварынскі касцёл, помнік архітэктуры неараманскага стылю (1785)

У беларускім горадзе Полацку захаваліся старажытныя архітэктурныя выдатныя мясціны:

-Сафійскі сабор, помнік архітэктуры XI – XVIII стст. З'яўляецца адным з трох старажытнарускіх храмаў, прысвечаных Святой Сафіі, – два іншыя знаходзяцца ў Кіеве і Ноўгарадзе

-Спаса-Ефрасіннеўская царква, помнік старажытнарускай архітэктуры (1152–61).

На ее сценах і калонах захаваліся унікальныя старадаўнія фрэскі Арыгінальныя помнікі храмавай архітэктуры Віцебскай вобласці 

- Касцёл Св. Іаана Хрысціцеля ў в.Камаі (Пастаўскі раён), помнік, які спалучае прыёмы і формы абарончага дойлідства, архітэктуры готыкі і рэнесанса (1603-06)

-Храм у в.Сар'я (Верхнядзвінскі раён), помнік архітэктуры неаготыкі (1852–57)

Архітэктура Брэсцкай вобласці

Брэсцкая крэпасць, пабудаваная ў 30-я гг. XIX стагоддзя, – галоўная архітэктурная славутасць Брэста. Акрамя таго, у горадзе шмат цікавых помнікаў архітэктуры, сярод якіх:

-Сімяонаўская царква, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1865)

-Крыжаўзвіжанскі касцёл, помнік архітэктуры позняга класіцызму (1856)

-Чыгуначны вакзал, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1886)

Сярод архітэктурных помнікаў, якія захаваліся ў Брэсцкай вобласці:

-Камянецкая вежа (Белая вежа), помнік абарончага дойлідства (XIII)

-Касцёл Карла Барамеуша ў г. Пінску, помнік архітэктуры барока (XVIII) Палац Бутрымовіча ў г. Пінску, помнік архітэктуры позняга барока (1784–90)

-Палацавы комплекс у г.п. Ружаны (XVII – XVIII)

-Косаўскі палац, помнік архітэктуры з элементамі класіцызму (XIX)

Архітэктура Гомельскай вобласці

Асноўная выдатная мясціна горада Гомеля - палацава-паркавы ансамбль, цэнтрам якога з'яўляецца палац Румянцавых-Паскевічаў, помнік архітэктуры класіцызму (1799–1819). Сярод захаваных архітэктурных выдатных мясцін Гомельскай вобласці:

-Мазырскі касцёл і манастыр бернардзінцаў, помнік архітэктуры барока (1648)

-Мазырскі манастыр цыстэрцыянак (1743-45)

-Петрыкаўская Мікалаеўская царква, помнік архітэктуры псеўдавізантыйскага стылю (2-я палавіна XIX) --Чачэрская ратуша, помнік архітэктуры класіцызму (2-я палавіна XVIII)

Архітэктура Гродзенскай вобласці

Сярод унікальных архітэктурных помнікаў Гродна:

-Барысаглебская (Каложская) царква, помнік старажытнарускай архітэктуры (2-я палавіна XII)

-Каралеўскі палац, помнік архітэктуры ракако (1734–51)

-Касцёл Св. Францыска Ксаверыя, помнік архітэктуры барока (канец XVII – XVIII)

-Манастыр францысканцаў, помнік архітэктуры барока (XVIII)

У Гродзенскай вобласці захаваліся старадаўнія замкі.

Самыя вядомыя з іх: Мірскі замак, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – адзін з самых вядомых замкаў Беларусі, выдатны ўзор абарончага дойлідства (XVI) Лідскі замак (XIV – XV) У ліку культавых помнікаў:

-Свята-Міхайлаўская царква ў в.Сынковічы (Зэльвенскі раён), помнік абарончага дойлідства з рысамі готыкі (XV – пачатак XVI)

-Царква-крэпасць у в. Мураванка (Шчучынскі раён), помнік абарончага дойлідства (пачатак XVI)

-Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр (XVII – XVIII)

Архітэктура Мінска і Мінскай вобласці

Горад Мінск у гады Другой Сусветнай вайны быў разбураны практычна поўнасцю. Але і тут захаваліся і былі адноўлены ў пасляваенны перыяд цікавыя помнікі архітэктуры, сярод якіх:

-Петрапаўлаўская царква, помнік архітэктуры з элементамі рэнесансу і барока (1612–1620)

-Архікафедральны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі (2-я палавіна XVII – пачатак XVIII)

-Царква Аляксандра Неўскага, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю (1898) Кальварыйскі касцёл, помнік архітэктуры неаготыкі (XIX)

-Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), помнік архітэктуры неаготыкі з рысамі мадэрна (1908–1910)

Асноўнымі выдатнымі мясцінамі Мінскай вобласці з'яўляюцца архітэктурныя помнікі Нясвіжа, сярод якіх:

-Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс (XVI – XIX)

-Нясвіжскі касцёл Божага Цела, помнік архітэктуры барока (1584-93)

-Слуцкая брама, помнік архітэктуры барока (XVII – XVIII)

Сярод вядомых архітэктурных помнікаў рэгіёну:

-Касцёл бернардзінцаў у Будславе (Мядзельскі раён), помнік архітэктуры барока (XVIII)

-Уваскрасенскі сабор у Барысаве, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1874)

-Спаса-Праабражэнская царква ў г.Заслаўе (2-я палавіна XVI – пачатак XVII)

Архітэктура Магілёўскай вобласці

Сярод захаваных архітэктурных помнікаў старадаўняга беларускага горада Магілёва:

-Мікалаеўская царква, помнік архітэктуры барока (1669–72)

-Станіслаўскі касцёл, помнік архітэктуры барока (1738–52)

-Архіепіскапскі палац, помнік архітэктуры класіцызму (1780-я гады)

-Магілёўская ратуша (XVII – XX) Магілёўскай вобласці:

-Шклоўская ратуша, помнік архітэктуры класіцызму (канец XVIII)

-Праабражэнская царква ў Шклове, помнік архітэктуры неарускага стылю (пачатак XX)

-Свята-Троіцкая царква ў Быхаве, помнік драўлянага дойлідства (сярэдзіна XIX) Сінагога ў Быхаве, помнік архітэктуры позняга рэнесанса (сярэдзіна XVII)

-Бабруйская крэпасць, помнік абарончай архітэктуры (1-я палавіна XIX)

-Быхаўскі замак, помнік палацава-замкавай архітэктуры (канец XVI – пачатак XVII) Палац у Жылічах (Кіраўскі раён), помнік архітэктуры класіцызму (1830-я гады)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.