Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

Беларускі народны каляндар

Дата: 26 ноября 2017 в 16:16, Обновлено 26 ноября 2017 в 16:28

Беларускі народны каляндар.

Святы і абрады здаўна прымяркоўваліся да пэўных каляндарных дат. У іх прасочваюцца напластаванні розных эпох – ад самых архаічных да Новага часу. Сляды найстаражытнейшых культаў, якія звязаны з шанаваннем сонца, расліннасці, продкаў, захоўваліся ў перажытачным выглядзе ў шэрагу ўсходнеславянскіх абрадаў ажно да ст. Каляндарная абраднасць нашых продкаў мела аграрна-магічны характар, таму што асноўнай яе функцыяй было забеспячэнне дабрабыту сялянскай сям'і, які залежаў у першую чаргу ад ураджаю. У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. З пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў. Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў. Старажытныя славяне карысталіся язычніцкімі мерамі часу, у тым ліку і сонечна-месяцавым календаром. Земляробчыя святкаванні Новага года на старажытных беларускіх землях вядомы вясной, летам, восенню і зімой.

Гэты дзень прыстасоўваўся звычайна да адпаведнага становішча свяціл на небе – сонца, месяца, асобных зорак.

Такі дзень вызначалі «пасля поўні», як гаварылі ў народзе, у першы маладзік пасля веснавога раўнадзенства (20-21 сакавіка), летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22-23 верасня) і зімовага сонцастаяння (21-22 снежня). У беларускім народным календары адлюстраваліся светапогляд селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы. Гэта адлюстравалася таксама ў назвах месяцаў календара. Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных падзей, строга рэгламентаваныя часам. Адпаведна чатыром парам года існавалі чатыры вялікія святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці раўнадзенствам.

Увесь земляробчы каляндар трымаецца на цыклах: зімой – Каляды, вясной – Вялікдзень, летам – Купалле, некаторыя іншыя святы, восенню – Дзяды, Пакровы. Студзень Люты Сакавік Красавік Травень Чэрвень Лiпень Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.