Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

Прыказкі і прымаўкі

Дата: 8 ноября 2017 в 20:04

Прыказкі і прымаўкі Дай, божа, даваць, а не прасiць.

***

Не рабi другому, што не люба самому

. ***

Не святыя гаршкi лепяць.

***

Хто працуе, той не сумуе

. ***

Адклад не iдзе ў лад.

***

Спяшыць — людзей насмяшыць

. ***

Жывём, хлеб жуём!

***

Тады вы будзеце багаты, калi парсюк будзе рагаты.

***

Як наеўся і напiўся, дык і добранькi зрабiўся

. ***

Міма рота лыжку не носяць

. ***

Не завязаўшы аборы, не спяшы да Тадоры

. ***

Лепш сто сяброў, як сто рублёў.

***

Не зыч лiха другому, каб не давялося самому.

***

З кім пазнаешся, такім i станешся.

***

У суседстве жыць — адзін аднаму служыць.

***

У дзіравым вядры не носяць вады

. ***

Адзiн у полi не воiн.

***

Адзiн дуб у полi, то не лес.

***

Адна пчала мёду не наносiць.

***

Адна галавешка не гарыць, а толькi тлее.

***

Малады верабей, ды спрытны

. ***

Нiкому вады не замуцiць.

***

Такi вёрткi, што ў ступе таўкачом не пападзеш.

***

Як кот шкадлiвы, а як заяц баязлiвы.

***

У яго i ўзiмку лёду не дастаць.

***

Фарсун, што тычкай носа не дастаць.

***

Прыйдзе тая нядзеля, што i мяне будзе вяселле.

***

Сем разоў адмер, адзiн раз адрэж

. ***

Хто вiнен, аддаць павiнен.

***

Дзякуй, як дасi, а калi не дасі, то й сам не прасi.

***

На яду мастак, а да работы сяк-так.

***

Есць за вала, робiць за камара.

***

Як зачэпiцца за пень, дык i прастаiць цэлы дзень.

***

Многа робiць языком, ды мала рукамi.

***

Ён i муху з носа не згонiць.

***

Жыць — не мех шыць.

***

Век пражыць — не кашулю пашыць.

***

Жыццё пражыць — не лапці сплесцi.

***

Век звекаваць — не пальцам пакiваць

. ***

Век пражыць — не мора пераплыць.

***

Ласы ля гатовага вогнiшча рукi пагрэць

. ***

Зрабiць i сам зробiць, толькi перарабляць просiць.

***

За сто работ бярэцца, а нi адна не ўдаецца.

***

Пакуль адзан бок абстрыжэ, дык другі абрасце

. ***

Як ляжа спаць, дык забудзецца ўстаць.

***

Пашлi дурнога, за iм другога.

***

Пяць разоў падумай, адзін скажы.

***

Менш гавары, больш пачуеш.

***

Трымай язык на прывязi.

***

Гавары, што ведаеш, але ведай, што гаворыш.

***

Абы сабе добра, а там хоць трава не расці.

***

Што тваё, то й маё, а што з майго, то табе не да таго.

***

Ён любiць толькi самога сябе і то толькі адзiн раз у год.

***

Яго не ўпросiш ні просьбаю ні грозьбаю.

***

Горды ды ўпарты — нiкуды не варты.

***

Агарод любiць гарбатую бабу.

***

Садок летам, што кажух зімою.

***

Хто есцi хоча, той мусiць быць у поце.

***

Паспрачалiся за мех, а ў мяху смех.

***

Прыяцеля за грошы не купiш.

***

Работа i кормiць i поiць.

***

Хто працуе, той не сумуе.

***

Дай кароўцы бурачка, дасць кароўка малачка

. ***

Дарагая тая хатка, дзе радзіла цябе матка

. ***

Як ты да людзей, так і людзi да цябе.

***

Ласкавае слова, што веснавы дзень.

***

Якi дубок, такі клiнок, якi бацька, такi сынок.

***

Хто пытае, той шмат знае

. ***

Ад ляноты чакай бядоты

. ***

Сам сябе не хвалі, няхай людзi пахваляць.

***

Дурную галаву шапкаю не закрыеш.

***

Грошы згубiў — нiчога не згубiў, здароўе згубiў — палавiну згубiў, розум згубiў — усё згубiў

. ***

Вялiкага дуба з малым карэннем не бывае.

***

Лепш павага, як знявага.

***

Сваё хвалiць, а чужое пад плот валiць.

***

Выхваляўся пустак, ды не зрабіў нiяк

. ***

Ласы на чужыя каўбасы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.