Канікулы!!!
Канікулы! Канікулы ! Вясёлая пара!
Вось і скончыліся вясеннія канікулы ў нашым садочку, прысвечаныя роднай мове. На працягу дзесяці дзён выхаванцы крыху дакрануліся да вытокаў нацыянальнай культуры. Размаўлялі на беларускай мове, малявалі родныя краявіды, праглядвалі відэаролікі, слухалі і чыталі вершы, а таксама тэатралізавалі беларускую народную казку "Коцік, пеўнік і лісіца" і шмат іншага. Гэта былі вясёлыя і цікавыя дні! Будзем чакаць лета!